Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Паўстанне 1794

Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка нарадзіўся 4 лютага 1746 г. у фальварку Мерачоўшчына Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер каля г. Косава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і беларускага шляхціца. 12 лютага ахрышчоны ў Косаўскім касцёле.

Рэч Паспалітая ў ХVІІІ ст. перажывала глыбокі эканамічны і палітычны крызіс, які ўрэшце прывёў да распаду дзяржавы. Сярод прычын: шляхецкая вольніца і анархія, барацьба паміж магнатамі, памылковая рэлігійная палітыка, адсутнасць у караля моцнага войска, умяшальніцтва ва ўнутраныя справы і захопніцкія планы суседзяў. Раздзел Рэчы Паспалітай быў вынікам абставін, якія стыхійна ўзнікалі ў перыяд перадзелу сфер уплыву ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Востра сапернічалі Берлін і Вена, але адначасова разам супрацьстаялі Парыжу.